13 студзеня ў Мінску ў праваслаўным прыходзе пройдзе экалагічны зімовы фэст

ELJoEacIVY4

13 студзеня ў Мінску пройдзе экалагічны зімовы фэст. Мерапрыемства пройдзе 13 студзеня на тэрыторыі праваслаўнага прыхода святога Мікалая Японскага пры падтрымцы Цэнтра экалагічных рашэнняў і арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

У праграме вялікі святочны канцэрт, майстар-класы, экскурсія па экасцежцы, зімовыя гульні, забавы ды пачастункі, батлейка.

Таксама гасцям фэсту прэзентуюць дабрачынна-экалагічны праект «Новае жыццё ў абмен на закруткі» і прапануюць усім ахвочым прынесці пластыкавыя бутэлькі і закруткі (накрыўкі) ад іх.
Пачатак аб 11-й гадзіне.

Уваход вольны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі