Царква «Новае жыццё»: Раство трэба святкаваць не толькі 25 і 7, а на працягу ўсяго года

12

У першую нядзелю студзеня мінская царква ХПЕ «Новае жыццё» ізноў святкавала Раство Хрыстова. На сайце царквы паведамляецца, што ў многіх хрысціянаў ёсць такі прывілей – святкаваць Раство не толькі 25 снежня ці 7 студзеня, па грыгарыянскім ці юліянскім календарах, але кожны дзень дзякаваць Бога за гэту найвялікую ў гісторыі падзею і за Яго неацэнны дарунак – народжанага ў свет Ісуса Хрыста. Такога прынцыпу прытрымваецца і мінская еднасць ХПЕ.

13

Творчай камандай царквы была прадстаўлена святочная канцэртная праграма, што ўключала ўрачыстыя гімны, лірычныя і джазавыя кампазіцыі. «З Раством цябе – і няма дня выдатней! З Раством цябе – ты тут не дарэмна! Ён для цябе ў гэты свет быў народжаны, разам з намі будзе Ён!» – гэтыя словы з прагучалай песні як нельга лепш адлюстроўваюць сутнасць свята і настрой, што панаваў у гэты дзень у зале.

У сваей пропаведзі старэйшы пастар Вячаслаў Ганчарэнка адзначыў, што трэба арыентавацца не на культурныя традыцыі святкавання Раства, а на тое, што кажа пра гэту падзею Слова Божае:

– Яно кажа нам, што ў свет нарадзіўся Збаўца. Імя «Ісус» (на іўрыце «Яшуа») даслоўна азначае «выратаванне» ці «Бог есць выратаванне». У гэтым імені адбілася прызначэнне Ісуса Хрыста – выратаваць людзей ад граху і яго наступстваў, ад пекла. Выратаванне, якое даруе нам Хрыстос, – гэта найвялікі дарунак, з якім нішто не параўнаецца.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі