Мітрапаліт Павел блаславіў беларускіх гандбалістаў перад чэмпіянатам Еўропы

rastvo (19) Павел

10 студзеня ў Мінскім праваслаўным Свята-Духавым кафедральным саборы адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла і нацыянальнай зборнай Беларусі па гандболе.

Мітрапаліт пажадаў поспехаў і блаславіў гандбалістаў перад маючым адбыцца чэмпіянатам Еўропы-2018 у Харватыі. Паводле яго, беларускія спартсмены адрозніваюцца высакароднасцю, моцай духу, вялікай самааддачай, годнасцю і павагай да спартсменаў з іншых краін, перадае «Прессбол».

10 студзеня зборная Беларусі вылятае ў Харватыю, дзе спачатку згуляе з аўстрыйцамі, нарвежцамі і французамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі