У Гродна вернуць дакументы брыгітак, выратаваныя палякамі

Белосток
У Гродзенскі Гісторыка-археалагічны музей у 2018 годзе вернуцца дакументы архіву каталіцкіх манахіняў-брыгітак, выратаваныя, дзякуючы супрацоўнікам Музея Падляшша ў польскім Беластоку.

Два гады таму польская прафесар Марыя Каламайска-Саед знайшла ў Гродне скрыню старадаўніх дакументаў — частку архіву гродзенскага кляштара брыгітак, усяго 497 старонак. Дакументы літаральна рассыпаліся ў руках. Навукоўца звязалася з музеем, які ў межах міністэрскіх праграмаў атрымлівае гранты на ратаванне гістарычнай спадчыны за межамі Польшчы.

Музей атрымаў значную суму ад міністэрства культуры, яшчэ частку грошай выдзелілі улады Падляшскага ваяводства. «Нельга было чакаць, папера літаральна рассыпалася ў руках», – распавядае дырэктар музея Анджэй Ляхоўскі, паведамляе bialystok.wyborcza.pl.

У Беластоку застануцца копіі дакументаў, іх перавядуць у лічбавы фармат і перададуць у дзяржаўны архіў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі