Беларускі амбасадар сустрэўся з Папам Францішкам і кіраўніцтвам Ватыкана

10.01.2018_aleinik_1

8-11 студзеня прайшоў візіт у Ватыкан пасла Беларусі ў Вялікабрытаніі і пры Святым Прастоле па сумяшчальніцтве Сяргея Алейніка. Ён прыняў удзел у навагодняй аўдыенцыі Папы Рымскага Францішка для акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы дыпкорпуса, падчас якой коратка перамовіўся з Пантыфікам.

У рамках візіту ён таксама сустрэўся з дзяржсакратаром Апостальскай Сталіцы кардыналам П’етра Паралінам, сакратаром па адносінах з дзяржавамі дзяржсакратарыята Ватыкана арцыбіскупам Полам Галахерам і старшынёй Папскай рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам, паведамілі ў МЗС Беларусі.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, абмяняліся меркаваннямі пра сітуацыю ў рэгіёне.

Акрамя таго, пасол перадаў прэфекту Ватыканскай Апостальскай бібліятэкі Чэзарэ Пасіні ў дар Ватыканскай бібліятэцы ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі