У Гомелі каталікі і праваслаўныя разам паставілі Калядны мюзікл

мюзикл
У Гомелі ў дзяржуніверсітэце імя Францішка Скарыны 10 студзеня адбыўся паказ моладзевага мюзікла «Не забыць пра Раство», які па ініцыятыве епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана паставіла моладзь праваслаўнага храма Перамянення Госпада з групы «Фавораўцы», аб’яднаўшыся з маладымі каталікамі з гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці.

Калядны мюзікл, які ўключае сучасную харэаграфію, модныя танцы, каверы на сусветныя хіты, распавядае пра барацьбу сіл Святла і Цемры за душу чалавека. Злыя сілы перамаглі ўжо амаль увесь свет і прымусілі людзей забыцца пра сэнс Раства, ператварылі свята, як і ўсё жыццё чалавецтва, у бессэнсоўную мітусню. Але толькі адна дзяўчына Вера дагэтуль памятае пра сапраўдны сэнс свята — Нараджэнне Хрыстова, прыход у свет Збавіцеля. Яе і спрабуе перамагчы дэман, пераконвае ў тым, што хрысціянскае жыццё – гэта толькі сумныя «пасціцца і маліцца», а сапраўдная весялосць — у цемры. Аднак з дапамогай светлых сіл Вера выходзіць з палону бяздушнасці, уцякае ад спакусаў і прыходзіць да Святла – сапраўднага жыцця і радасці, паведамляе katolik.life.

Мюзікл будзе паказаны на розных гомельскіх пляцоўках.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі