У Гродне пройдзе Агульнабеларуская сустрэча каталіцкай моладзі

Год молодежи
У Гродне ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў мікрараёне Дзевятоўка з 29 красавіка па 1 траўня ў адбудзецца агульнабеларуская сустрэча моладзі на тэму «Не бойся, Марыя, бо знайшла ты ласку ў Пана» (Лк 1, 30).

Сустрэча пройдзе адпаведна з пастырскай праграмай Каталіцкай Царквы ў Беларусі на 2018 год, абвешчаны Годам моладзі, паведамляе catholic.by.

У Беларусі 2018 душпастырскі год абвешчаны Годам моладзі – такое рашэнне было прынятае падчас 67-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў.

Старшыня Рады па справах свецкіх і моладзі пры ККББ дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі тлумачыць: “Год моладзі – гэта працяг таго, што робіцца для маладых людзей і разам з імі ў Касцёле ў дыяцэзіі, Беларусі і свеце. Мы кіруемся, найперш, за Святым Айцом Янам Паўлам ІІ, які арганізаваў Сусветныя дні моладзі. Пантыфік шмат часу прысвячаў маладзёнам, разумеючы, што за імі – будучыня”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі