У Расіі хочуць беспакарана ўзбуджаць міжнацыянальную нянавісць

Дэпутаты Расійскай Дзярждумы ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі на чале з яе лідарам Уладзімірам Жырыноўскім 11 студзеня ўнеслі праект закона аб прызнанні страціўшым моц артыкула 282 Крымінальнага кодэкса РФ (Узбуджэнне нянавісці альбо варожасці, а роўна зневажэнне чалавечай годнасці).

Як адзначылі ў ЛДПР, артыкул 282 КК РФ усталёўвае адказнасць як за прапаганду ці агітацыю, так і за любыя дзеянні па ўзбуджэнні нянавісці або варожасці, а таксама знявазе годнасці чалавека або групы асоб па прыкметах полу, расы, нацыянальнасці, мовы, паходжання, стаўлення да рэлігіі або прыналежнасці да якой-небудзь сацыяльнай групы. Караюцца дзеянні, учыненыя публічна ці з выкарыстаннем СМІ або інфармацыйна-тэлекамунікацыйных сетак, у тым ліку інтэрнэту. Максімальная адказнасць прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць гадоў.

Дэпутаты заяўляюць, што склад злачынства па артыкуле 282 залішні і адкрывае магчымасці для асабістай зацікаўленасці пры ўзбуджэнні і вядзенні крымінальнай справы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі