Хрысціянскія дэмакраты хочуць высылаць мігрантаў-антысемітаў з Германіі

тора мінск 32

Блок Хрысціянска-дэмакратычнага і Хрысціянскага сацыяльнага саюзаў (ХДС/ХСС) Германіі напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту 27 студзеня ўнясе на разгляд бундэстага праект пакета мер барацьбы супраць антысемітызму. Асаблівая ўвага будзе нададзена супрацьдзеянню варожаму стаўленню да яўрэяў, якое назіраецца сярод мігрантаў.

«Таму, хто адпрэчвае габрэйскае жыццё ў Германіі ці ставіць пад пытанне права дзяржавы Ізраіль на існаванне, не можа быць месца ў нашай краіне», — падкрэсліваецца ў дакуменце, паведамляе Deutsche Welle.

Блок ХДС/ХСС настойвае на тым, каб да асобаў, «якія заклікаюць да нянавісці на глебе антысемітызму», у поўнай меры ўжывалі тыя палажэнні закона аб знаходжанні замежнікаў у Германіі, якія тычацца высылкі з ФРГ, у першую чаргу пазбаўлення іх віду на жыхарства. Рэкамендацыі на гэты конт бундэстаг павінен накіраваць ураду Германіі, адзначаюць хадэкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі