У Аўстрыі сотні мусульман сталі хрысціянамі
У Аўстрыі значная колькасць мусульман прыняла хрысціянства. 75% з 750 ахрышчаных у 2017 годзе ў каталіцтва паўналетніх складаюць выхадцы з мусульманскіх краін, паведамляеDeutsche Welle са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка архідыяцэзіі Вены. Толькі ў сталіцы краіны прайшлі абрад хрысціліся 260 чалавек, якія прадстаўляюць 15 розных нацый.
Як адзначыла Фрэдэрыке Досталь, якая адказвае ў архідыяцэзіі за хрост дарослых, прычынай пераходу ў каталіцтва не з’яўляецца жаданне павялічыць шанцы на атрыманне прытулку. Паводле яе, не жадаючы атрымліваць псеўдахрысціян, Каталіцкі Касцёл у Аўстрыі вельмі строга падыходзіць да адбору кандыдатаў і дазволу на хрост. Падрыхтоўка да хросту доўжыцца год і ўключае рэгулярнае наведванне рэлігійных заняткаў і імшаў, прытрымліванне хрысціянскіх нормаў жыцця і ўдзел у дабрачыннасці.
Колькасць чалавек, якія перайшлі ў іншыя хрысціянскія канфесіі, не паведамляецца.
У 2016 годзе Аўстрыя прыняла 39 860 мігрантаў. Большую частку з іх склалі афганцы, а таксама сірыйцы і іракцы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)