Пуцін параўнаў камунізм з хрысціянствам, а мумію Леніна – з мошчамі святых

путин

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у фільме пра Валаам параўнаў камунізм з хрысціянствам. «Камуністычная ідэалогія – вельмі падобна хрысціянству, на самай справе. Свабода, братэрства, роўнасць, справядлівасць – гэта ж усё закладзена ў Святым Пісанні, гэта ўсё там ёсць. А кодэкс будаўнікоў камунізму? Гэта сублімацыя, гэта прымітыўная вытрымка з Бібліі, нічога там новага не прыдумалі», – адзначыў ён.

Паводле яго, забальзамаванае цела пачынальніка чырвонага тэрору Уладзіміра Леніна нічым не «адрозніваецца ад мошчаў святых для праваслаўных, ды проста для хрысціян». «Па сутнасці, нічога новага тагачасная ўлада не прыдумала, яна проста прыстасавала пад сваю ідэалогію тое, што чалавецтва ўжо даўно вынайшла», – заявіў прэзідэнт РФ, паведамляе «Комсомольская правда».

У адказ сваё меркаванне аб «спробе стварэння ілжэрэлігіі на пэўным гістарычным этапе» выказала дэпутат Дзярждумы Наталля Паклонскага. На яе думку, маўзалей Леніна з’яўляецца ўвасабленнем крывавых камуністычных распраў і «ніякага дачынення да Бога і святых мошчаў Божых угоднікаў не мае».

Сакратар жа ЦК Кампартыі Расійскай Федэрацыі (КПРФ) Сяргей Абухоў у інтэрв’ю РБК расцаніў заяву Пуціна як “спробу зайсці на «левае» поле, заваяваць сімпатыі выбаршчыкаў” і прызнанне рэзкага росту рэйтынгу кандыдата ў прэзідэнты ад КПРФ Паўла Грудзініна.

А вось праваслаўны святар, былы кіраўнік Сінадальнага аддзела РПЦ па ўзаемадзеянні Царквы і грамадства Усевалад Чаплін заявіў, што Пуцін такім чынам праклаў паміж хрысціянамі і камуністамі мост. «Камунізм, вядома, адрозніваецца ад хрысціянства, перш за ўсё тым, што ён у савецкай версіі адмаўляў існаванне Бога і з 10 запаветаў пакінуў толькі шэсць. Але мараль без Бога – не мараль. Калі няма вечнай падставы, вечнага падмурка, то будынак маралі абавязкова разбураецца. Менавіта бязбожнасць пахавала савецкі праект. Але ў той жа час сёння вельмі важна аб’яднаць хрысціянства і левыя ідэі. Больш за тое, я б сказаў, што важна аб’яднаць нашу манархічную свядомасць і левае імкненне да справядлівасці. Нам не трэба, каб хрысціяне і камуністы сварыліся, нам не трэба, каб іх сутыкалі», – падкрэсліў ён, перадае ФАН.

Пры гэтым ён прапанаваў адмовіцца ад «дэмакратыі і капіталізму, і сапраўды пачаць дыялог пра тое, які магла б быць новая канстытуцыя». У прыватнасці, паводле яго, Расіі патрэбна моцная цэнтральная ўлада і надзеленая вялікімі паўнамоцтвамі мясцовае самакіраванне.

Протадыякан Андрэй Кураеў таксама падтрымаў тэзіс аб тым, што камунізм нагадвае хрысціянства, а «савецкая дуалістыка шмат у чым капіявала царкоўную». Аднак, адзначыў ён, калі камуністы згодныя з такой тэрміналогіяй, то «хай яны за кошт сваёй партыі прымаюць абслугоўванне дадзенага рэлігійнага аб’екта на Краснай плошчы і захаванне мошчаў». «Мошчы, якія захоўваюцца ў нашых манастырах, прыносяць грошы гэтым манастырам. А камуністам давядзецца за кошт свайго «манастыра» ўтрымліваць гэтыя мошчы», – сказаў ён.

Андрэй Кураеў падкрэсліў, што паслядоўнікі камуністычнага руху «не паспелі выпрацаваць нейкую сапраўды сваю рытуалістыку». «То бок, у хрысціян ёсць Біблія, якая складаецца з дзвюх частак – Стары і Новы запавет. У камуністаў, адпаведна, Стары запавет – гэта Маркс-Энгельс, Новы запавет – гэта Ленін. У хрысціян ёсць Святое Пісанне, у камуністаў – сачыненні класікаў марксізму. У царкве быў сінод, тут палітбюро. У вернікаў былі хросныя хады – тут, адпаведна, дэманстрацыі. Яны нічога асабліва не выдумлялі», – распавёў протадыякан «URA.RU».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі