У Беларусі чакаюць больш за 100 тыс. удзельнікаў вадохрышчанскіх купанняў

вадохрышча 19

У вадохрышчанскіх купаннях ва ўсёй Беларусі плануецца ўдзел каля 105 тыс. чалавек, у тым ліку ў Гомелі — каля 50 тыс. чалавек, у Мазыры — каля 30 тыс. Пра гэта 15 студзеня на прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня Таварыства выратавання на водах Анвар Ігамбердыеў.

Паводле яго, у купаннях будуць задзейнічаны 442 працаўнікі Таварыства, 53 выратавальныя станцыі, а на 34 выратавальных пастах будзе арганізавана купанне, перадае БелТА.

«З кожным годам колькасць удзельнікаў павялічваецца», — адзначыў Анвар Ігамбердыеў.

Нагадаем, што Вадохрышча беларускія праваслаўныя адзначаюць 19 студзеня (па юліянскім календары — 6 студзеня).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі