Былы вікарый Патрыярха Кірыла перадумаў галасаваць за Пуціна

maxresdefault

У Расіі былы праваслаўны епіскап Дамадзедаўскі і вікарый Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Яўціхій (Курачкін) заявіў, што не мае намеру галасаваць за прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на маючых адбыцца ў РФ прэзідэнцкіх выбарах.

«І пайду, насуперак Хрысту, галасаваць за цемру або камусьці параю гэта зрабіць ?! – Не, не і не!» – адзначыў іерарх у сацсетцы «ВКонтакте».

Паводле яго, падставай для такога рашэння стала «разбэшчаная, вераломная рэанімацыя бальшавіцкага клішэ, вынайдзенага масонамі, антыдзяржаўнага і празрыста – ілжывага» Уладзімірам Пуціным у дачыненні да прэм’ер-міністра часоў Расійскай імперыі Пятра Сталыпіна. А яшчэ больш яго ўмацавала ў гэтым меркаванні заява прэзідэнта РФ аб падабенстве муміі Леніна і праваслаўных мошчаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі