Экуменічныя малітвы за адзінства хрысціянаў пройдуць у чатырох гарадах Беларусі
Ініцыяваныя Каталіцкім Касцёлам малітвы за адзінства хрысціянаў пройдуць з 20 па 25 студзеня ў розных гарадах Беларусі. Гэтак, у Мінску малітвы адбудуцца 20 студзеня а 19:15 у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама ў парафіі Маці Божай Будслаўскай – 20 студзеня а 10:00 (з грэка-каталіцкім святаром) і 21 студзеня а 10:00 (з праваслаўным святаром) і а 12:00 (з пратэстанцкім пастарам).
У Магілёве ў катэдральнай парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава экуменічную малітву з прадстаўнікамі хрысціянскіх канфесій узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Яе пачатак 25 студзеня а 19:00, паведамляе Catholic.by.
У Гродне ў катэдральнай парафіі святога Францішка Ксаверыя аналагічную малітву 20 студзеня а 18:00 узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
А ў Пінску 23 студзеня а 18:30 у парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Імшу за адзінства хрысціянаў будзе цэлебраваць біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Курс «Хрысціянскае кансультаванне» 27.02.2021 18:25
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- Зварот біскупаў Евангельскіх цэркваў Беларусі ў сувязі з сітуацыяй вакол Царквы “Новае жыццё” г. Мінска 19.02.2021 17:43
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)