У Армянскай Апостальскай Царкве высвецілі дыяканісу

armen_woman_deacon

Анестэзіёлаг 24-гадовая Ані-Крысці Манвелян была пасвечаная ў сан дыяканісы кіраўніком Армянскай Апостальскай Царквы ў Іране арцыбіскупам Себухам Саркісянам, дыяцэзія якога знаходзіцца ў юрысдыкцыі Кілікійскага каталікасату.

Пасвячэнне адбылося ў тэгеранскім саборы святога Саркіса яшчэ 25 верасня 2017 года, але СМІ атрымалі праўдзівую інфармацыю толькі ў сярэдзіне студзеня. Ані-Крысці Манвелян была свецкай і не знаходзілася ні ў якой манаскай суполцы. Яе пасвячэнне адбылося нягледзячы на ​​тое, што ААЦ афіцыйна не аднавіла старажытны чын дыяканіс, паведамляе Благовест-Инфо.

«Тое, што я зрабіў, знаходзіцца ў поўнай адпаведнасці з Традыцыяй Царквы», – заявіў арцыбіскуп Себух Саркісян. Паводле яго, ён здзейсніў гэта, каб «актывізаваць удзел жанчын у літургічным жыцці Царквы».

Як паведамляла krynica.info, 16 лістапада 2016 года рашэнне аднавіць інстытут дыяканіс, які існаваў у першыя стагоддзі хрысціянства, прыняў Сінод Александрыйскай Праваслаўнай Царквы, а ўжо ў канцы лютага 2017 года Патрыярх Александрыйскі і ўсёй Афрыкі Тэадор II высвеціў у дыяканісы некалькі жанчын.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі