Пад Мінскам пройдуць уікэнды па аднаўленні і паглыбленні сужэнскай еднасці і любові
Рух “Сужэнскія сустрэчы” праводзіць рэкалекцыі-ўікэнды па аднаўленні і паглыбленні сужэнскай еднасці і любові. Бліжэйшы ўікэнд адбудзецца 9-11 лютага 2018 года і будзе праходзіць у Цэнтры “Карытас” у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлян (Мінскі раён). Рэкалекцыі пачынаюцца ў пятніцу ў 18.00, а заканчваюцца ў нядзелю каля 15.00. Арганізатары забяспечваюць начлег і пасілак. Неабходны ўдзел абодвух сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме. У гэтыя зімовыя халады так важна сагрэцца ад кахання!
Сужэнскія Сустрэчы – гэта рэкалекцыйны рух, мэта якога – паглыбіць шлюбныя адносіны, дапамагчы мужу і жонцы лепш і глыбей разумець адзін аднаго і асэнсаваць таямніцу іх шлюбу. Сужэнствам прапануецца такая форма дыялогу, якая, з аднаго боку, дазваляе мужу і жонцы глыбей пазнаць адзін аднаго, а з другога – у выпадку непаразуменняў – дапаможа выходзіць з канфліктных сітуацый. Сужэнскі ўікенд – месца спаткання двух сэрцаў без перашкод і штодзённай мітусні!
Каб СУСТРЭЦЦА адзін з адным і з Богам, трэба больш слухаць, чым казаць, больш дзяліцца, чым спрачацца, больш разумець, чым ацэньваць, а ў першую чаргу – прабачаць.
Сужэнскія пары і святары – аніматары руху, праз уласны досвед рыхтуюць удзельнікаў да самастойнай працы, гэта значыць да правядзення дыялогу. Гэту працу муж і жонка праводзяць выключна ўдваіх. Уласная праца ўдзельнiкаў з’яўляецца вельмi iнтымнай i таму абавязкова застаецца таямнiцай.
Сямейная пара можа за час правядзення рэкалекцый аднавіць свежасць узаемных пачуццяў, абнавіць ці нанова адбудаваць сваё адзінства. Сужэнцы пасля ўікэнда звычайна ў стане лепш вырашаць свае праблемы. Праграма складзена такім чынам, што дазваляе кожнай пары паглядзець на сваё жыццё ў духу любові, і заснавана на сучасных ведах з вобласці псіхалогіі, камунікацыі і тэалогіі сям’i.
На Сужэнскія Сустрэчы прыходзяць людзі ў розным узросце, з розным досведам сямейнага жыцця, з розным узроўнем ведаў і рознай ступенню пабожнасці, з розным узроўнем перажывання пачуццяў, якія злучаюць ці падзяляюць сужэнцаў. На ўікэнд могуць прыехаць як так званыя умоўна “добрыя мужы і жонкі”, так і тыя, якія маюць сур’ёзныя канфлікты, можа нават на этапе думак пра развод. Ва ўікэндзе прымалі таксама ўдзел шматлікія сужэнскія пары, якія жадалі вярнуцца адзін да аднаго пасля развода. Мы адкрытыя на кожную пару, якая імкнецца, каб іх сумеснае жыццё пастаянна развівалася. Мы не ставім удзельнікам фармальных абмежаванняў – на рэкалекцыі могуць прыехаць праваслаўныя і змешаныя сужэнствы, напрыклад каталіцка-праваслаўныя, пары, якія толькі распісаліся ў ЗАГСе і яшчэ не вянчаліся, сужэнствы ў паўторным шлюбе.
Ад адносінаў мужа і жонкі ў вялікай ступені залежаць адносіны бацькоў з дзецьмі, са сваякамі, з іншымі людзьмі. Калі ў хаце валадарыць каханне, а сям’я выпраменьвае яе вонкі, то яе дух перадасца іншым…
Кантактныя нумары для запісу на рэкалекцыі:
Вольга +375-29-779-19-03
Аляксандр +375-29-250-06-99
e-mail: sustre4y@tut.by
Сайт: http://suvstrechi.by/
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)