У Беларусі створаная міжканфесійная перакладчыцкая камісія
Міжканфесійная перакладчыцкая камісія створаная пры Біблійным таварыстве ў Беларусі. Пра гэта распавёў 20 студзеня ў мінскай каталіцкай архікатэдры выканаўчы дырэктар Біблейскага Таварыства ў Беларусі Ігар Міхайлаў, выступаючы з прамовай падчас экуменічнай малітвы за адзінства хрысціянаў.
Паводле яго, у склад камісіі ўвойдуць прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла (рыма- і грэка-католікі), Праваслаўнай Царквы і Пратэстанцкіх Цэркваў (адвентысты, баптысты і пяцідзясятнікі), якім будуць дапамагаць лінгвісты, філолагі, гісторыкі і біблеісты, паведамляе Catholic.by.
«На апошнім пасяджэнні праўлення Біблейскага таварыства яна (ідэя стварэння такой камісіі – рэд.) была сфармавана. На сёння згоду на ўдзел у працы камісіі ўжо далі прадстаўнікі католікаў і баптыстаў», – адзначыў Ігар Міхайлаў.
Пакуль камісія яшчэ не пачала працаваць, але ўжо паставіла сабе за мэту арганізаваць дыялог розных канфесій і зрабіць сумесны пераклад Бібліі. «У кожнай з канфесій ужо ёсць „свае“ пераклады Новага Запавету, але тэрміналогія часта адрозніваецца. Міжканфесійная камісія будзе рабіць пераклад са старажытнаяўрэйскай мовы і параўноўваць яго з септуагінтай. Я спадзяюся, што праз дыялог мы здолеем перакласці ўсю Біблію разам. Калі ж не, то мы створым хаця б каркас, які кожная канфесія зможа выкарыстаць, „уставіўшы“ ў яго сваю тэрміналогію», — заключыў Ігар Міхайлаў.
Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь — міжканфесійнае хрысціянскае рэлігійнае брацтва, створанае ў студзені 1992 года. Яго заснавальнікамі з’яўляюцца вернікі Праваслаўнай, Рымска- і Грэка-Каталіцкай Цэркваў, евангельскіх хрысціян-баптыстаў, хрысціян веры Евангельскай, адвентыстаў Сёмага дня.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- «Бессэнсоўныя апаратныя гульні наверсе» — У Мінску прайшоў чарговы Сінод БПЦ 19.08.2022 17:48
- Злёт маладых баптыстаў пройдзе каля Кобрына 19.08.2022 15:05
- У Салігорску будуць будаваць новы храм 18.08.2022 12:41
- У вёсцы на Міншчыне прайшла традыцыйная працэсія са старадаўнім абразом святога Роха 18.08.2022 10:38
- Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з аўтарамі помніка мітрапаліту Філарэту 17.08.2022 14:54
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)