БХД у сёмы раз падала дакументы на рэгістрацыю партыі

1516636632_26903804_1636491206432681_3382348856306619254_n

Сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец і Вольга Кавалькова, а таксама адказны сакратар Дзяніс Садоўскі 22 студзеня падалі ў Міністэрства юстыцыі дакументы на рэгістрацыю партыі. У спісе заснавальнікаў пададзеныя 1072 чалавекі.

Гэта ўжо сёмая спроба рэгістрацыі Партыі БХД. З улікам грамадскіх, моладзевых і рэгіянальных арганізацый хрысціянскія дэмакраты ўжо каля 30 разоў спрабавалі зарэгістравацца ў Беларусі, але пакуль безвынікова, паведамляе BCHD.INFO.

“Усе дакументы адпавядаюць патрабаванням Міністэрства юстыцыі, таму мы перакананыя, што наша партыя павінна быць зарэгістраваная. Але мы таксама разумеем, што гэтае рашэнне будзе не юрыдычнае, а палітычнае. Таму паспрабуем аказаць ціск на беларускія ўлады ў пытанні рэгістрацыі, у тым ліку з боку нашых партнёраў Еўрапейскай народнай партыі, каб пытанне рэгістрацыі ўсё-такі было вырашана пазітыўна. Спадзяемся, што партыя будзе зарэгістраваная, але ўсё залежыць ад сённяшніх уладаў”, — адзначыў Дзяніс Садоўскі.

Нагадаем, што ўстаноўчы з’езд адбыўся 23 снежня 2017 года.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі