Прэзентацыі «Беларусаліма» прайшлі ў Маладзечне і Магілёве, наступная – у Барысаве

беларусалим

Сустрэчы з сустаршынём Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўлам Севярынцам прайшлі ў Магілёве і Маладзечне. Акрамя прэзентацыі рамана “Беларусалім”, кнігаў да 100-годдзя БХД і энцыклапедыі “Люблю Беларусь”, Севярынец распавядаў пра падрыхтоўку да святкавання 100-гадовага юбілея БНР.

Сустрэчу ў Маладзечне арганізавалі гарадская суполка БХД (Раман Ганчароў) і “Клуб Андрэя Цікоты”, а ў Магілёве – гарадская арганізацыя БХД (Алег Аксёнаў), паведамляе BCHD.INFO.

А 24 студзеня а 18:00 прэзентацыя рамана Паўла Севярынца “Беларусалім” і іншых кнігаў пройдзе ў Барысаве – па адрасе Чкалава, 61 (раён Дымкі). На сустрэчы таксама маюць быць абмеркаваныя пытанні, датычныя дзейнасці БХД.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі