Адміністрацыя Прэзідэнта адрэагавала на канфлікт вакол касцёла ў Бабруйску

Бобруйск
Каталікі Бабруйска з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску, якія вядуць змаганне за вяртанне першапачатковага выгляду святыні, пабудаванай на ахвяраванні вернікаў у 1906 годзе і перабудаванай у 1963 годзе (да касцёла быў далучаны 5-павярховы будынак), 23 студзеня атрымалі адказ на свой зварот з Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

У лісце з Адміністрацыі гаворыцца, што Магілёўскаму абласному выканаўчаму камітэту даручана вывучыць сітуацыю з выездам на месца, паведамляе catholic.by.

“Застаецца толькі чакаць, што спецыялісты з аблвыканкама, узяўшы пад увагу просьбу людзей, як найхутчэй прымуць кампетэнтнае рашэнне па гэтым набалелым пытанні і яно будзе паспяхова вырашана ў інтарэсах бабруйскіх вернікаў і ўсіх жыхароў”, – лічаць вернікі.

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB заклікаў у сацыяльных сетках усіх неабыякавых да малітвы праз заступніцтва Беззаганнай Панны Марыі ў інтэнцыі ратавання бабруйскай святыні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі