Архіепіскап Стэфан прыехаў на Каляды ў Коласаўскі музей
Праваслаўны архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан традыцыйныя ў Калядныя дні наведаў Дом-музей Якуба Коласа, з якім кіраўніцтва Пінскай епархіі падтрымлівае шчыльныя стасункі.
Сёлета сустрэча на Каляды ўключыла ў праграму ўшанаванне дырэктара філіяла “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы” НАНБ, доктара філалагічных навук, прафесара Аляксандра Лукашанца, якога днямі выбралі акадэмікам, паведамляе pinskeparh.by.
Канцэрт духоўных спеваў зладзіў хор храма Усіх Святых пад кіраўніцтвам рэгента Дзмітрыя Такмакова. Гучалі калядкі на беларускай, рускай, украінскай мовах, а таксама сербскія ў выканаіі іераманаха Агафангела (Будзішына) з Сербіі. Бард -– протадыякан Андрэй Гарбуноў з Баранавічаў гэтым разам уключыў у рэпертуар песня на кітайскай мове.
Дырэктар музея Зінаіда Камароўская ўручыла ўладыку Стэфану адмысловы падарунак, дзякуючы за папулярызацыю творчай спадчыны Якуба Коласа.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)