Мітрапаліт Кандрусевіч асвяціў у Вішневе абраз благаслаўлёнага арцыбіскупа Матулевіча
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 27 студзеня, у літургічны ўспамін благаслаўлёнага арцыбіскупа Юрыя Матулевіча, заснавальніка беларускага кляштара марыянаў у Друі, наведаў мястэчка Вішнева блізу Валожына.
Падчас святой Імшу ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі мітрапаліт Кандрусевіч благаславіў абраз з выявай арцыбіскупа Матулевіча, паведамляе catholic.by.
Арцыбіскуп падзякаваў пробашчу парафіі і вернікам за клопат аб аднаўленні гістарычнай святыні, у тым ліку, – за з’яўленне новага абраза.
У гаміліі іерарх нагадаў вернікам біяграфію благаслаўлёнага арцыбіскупа, які нарадзіўся ў 1871 годзе у Заходняй Літве недалёка ад Марыямпаля, працаваў у Варшаве, выкладаў у Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, у 1909 годзе ўступіў у манаскі ордэн марыянаў, які перажываў крызіс, з 1911 года да смерці выконваў функцыі яго генерала.
Дэвізам біскупскага служэння Юрыя Матулевіча былі словы «Зло перамагай дабром». Для сябе ён прасіў у Бога ласкі быць анучкай, якой сціраецца пыл на алтары, і спаліцца ў служэнні Касцёлу, як спальваецца свечка на алтары.
У Вішневе доўгі час служыў яшчэ адзін выбітны марыянін – кс. Уладзіслаў Чарняўскі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Мітрапаліт Веніямін адказаў Паўлу Севярынцу пра бел-чырвона-белы сцяг 22.04.2021 17:12
- CК адкажа: ксёндз — экстрэміст, ці не? 21.04.2021 17:52
- Пуцяводныя нататкі: мінскія братчыкі здзейснілі падарожжа да святых мясцінаў Беларусі 21.04.2021 14:42
- Адкрыты набор на падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў Мінскай духоўнай семінарыі 20.04.2021 11:33
- Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 14.04.2021 19:11
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)