92,5%: Сяргей Цвор пераабраны кіраўніком Рэспубліканскага савета АЦ ХВЕ

1517227432002644

27 студзеня ў Мінску адбылося пасяджэнне Рэспубліканскага савета Аб’яднанай Царквы ХВЕ ў Рэспубліцы Беларусь. У ім бралі ўдзел 80 служыцеляў – гэта біскупы і рэгіянальныя служыцелі з усіх абласцей, а таксама кіраўнікі аддзелаў. На парадку дня самым галоўным для беларускіх цэркваў хрысціян веры евангельскай было пытанне выбару біскупа АЦ ХВЕ ў РБ і яго намеснікаў на 2018-2022 гады.

У пачатку справаздачна-выбарчага сходу былі заслуханы справаздачы біскупа беларускага брацтва хрысціян веры евангельскай Сяргея Цвора, намеснікаў біскупа Леаніда Бірука і Сяргея Паднюка, кіраўніка аддзела нядзельных школ Віктара Бейні і кіраўніка моладзевага аддзела Яўгена Бейні, а таксама справаздачу Рэвізійнай камісіі. Пасля справаздач кіраўніцтва Аб’яднанай Царквы хрысціян веры евангельскай у Беларусі склала свае паўнамоцтвы, перадае grace.by.

Пашыраны Савет біскупаў прапанаваў вынесці на галасаванне на абранне біскупам брацтва кандыдатуру Сяргея Цвора. Па выніках таемнага галасавання біскупам Аб’яднанай Царквы ХВЕ ў Беларусі быў абраны Сяргей Цвор. За яго галасы аддалі 74 чалавекі (92,5%). Затым па прапанове абранага на чарговы тэрмін біскупа аднагалосна былі зацверджаны два намеснікі біскупа беларускага брацтва: Леанід Бірук і Сяргей Паднюк.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі