Біскупы Беларусі распавядуць Папе Францішку пра праблемы з уладамі
Біскупы Беларусі з 31 студзеня па 7 лютага наведаюць Апостальскую Сталіцу з візітам ad limina Apostolorum. “Такі візіт будзе спрыяць развіццю Касцёла ў Беларусі”, – расказаў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Паводле яго, падчас сустрэчы іерархі з Беларусі спачатку праінфармуюць Пантыфіка аб становішчы Касцёла ў Беларусі і асобна ў дыяцэзіях, а таксама будуць адказваць на пытанні Папы Рымскага. “Гэта першы візіт Ad limina біскупаў з Беларусі да папы Францішка, не выключана, што Пантыфіка будуць цікавіць і адносіны Касцёла з дзяржавай”, – адзначыў мітрапаліт, паведамляе Catholic.by.
Таксама іерархі будуць запрашаць Папу наведаць Беларусь, “якая чакае і не можа дачакацца візіту Святога Айца”. Плануецца абмеркаваць і сітуацыю, у якой знаходзіцца Касцёл у Беларусі. “Мы хочам падкрэсліць, што, з аднаго боку, дзяржава паважае Каталіцкі Касцёл і высока цэніць яго шматбаковую дзейнасць: выхаванне чалавека на хрысціянскіх каштоўнасцях, клопат пра моладзь, падтрымку традыцыйнага інстытуту сям’і і Божага дару жыцця, дабрачыннасць, развіццё міжканфесійных і міжхрысціянскіх адносін і да т.п. З іншага боку, мы сутыкаемся з шэрагам праблем”, – сказаў Тадэвуш Кандрусевіч.
“На сустрэчах рознага ўзроўню з прадстаўнікамі дзяржаўнай улады мы пастаянна паўтараем аб тым, што існуе вострая неабходнасць карэкціроўкі заканадаўства аб свабодзе веравызнання, якое не адпавядае сучасным рэаліям. Існуе вялікая і нявырашаная праблема са служэннем замежных святароў, у якіх мы яшчэ маем патрэбу, а таксама праблема цэлебрацыі Эўхарыстыі святарамі-гасцямі, якія не могуць гэтага рабіць без папярэдняга дазволу Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Неабходна вырашаць праблему пастырскай апекі ў школах і ВНУ, вязніцах, арміі і г.д. Складана вырашаецца праблема атрымання дазволаў на будаўніцтва новых святыняў”, – распавёў ён.
“Адсутнасць канкардату паміж Апостальскім Пасадам і Беларуссю з’яўляецца вялікай перашкодай у нармальнай дзейнасці Касцёла. Бюракратычныя праблемы з атрыманнем замежнай дапамогі моцна ўскладняюць дзейнасць Касцёла і дабрачыннасці. Існуюць вялікія цяжкасці ў арганізацыі дабрачыннай працы і г.д.”, – падкрэсліў арцыбіскуп.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 14.04.2021 19:11
- Біскуп Юрый Касабуцкі: Езуса пакаралі смерцю, бо хтосьці адчуў страх згубіць сваю ўладу 11.04.2021 04:08
- Паведамленне прэс-службы Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі 10.04.2021 18:39
- Хрысціянскі семінар для людзей, якія працуюць з групамі 10.04.2021 17:51
- Пробашч мінскай архікатэдры: маю надзею, што трансляцыя святой Імшы па радыё адбудзецца 08.04.2021 16:06
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)