Гурт «Laudans» даў акустычны канцэрт у мінскім касцёле

Лауданс
Каталіцкі музычны гурт «Laudans» 28 студзеня выступіў з акустычнай праграмай у мінскім касцёле святога Роха на Залатой Горцы.

Праграма ўключыла ў сябе традыцыйныя калядныя спевы ў сучаснай музычнай апрацоўцы, а таксама песні з альбома «Адзінства». Сярод кампазіцый былі і новыя творы, над запісамі якіх музыкі працуюць зараз, паведамляе catholic.by.

Новые песні ў рэпертуары гурта – «Удзячнасць» на словы кс. Яна Твардоўскага, «Na switaniu» і «Міласэрнасць».

У бліжэйшы час гурт плануе выдаць гэтыя сінглы.

“На Залатой Горцы, у параўнанні з іншымі канцэртамі, гучанне дастаткова адрознівалася. Усе творы мы ігралі акустычна, без плэйбэкаў. Хацелася зрабіць без выбуху эмоцый, а каб людзі маглі паслухаць песні і паразважаць», – распавяде саліст гурта Андрэй Лугін.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі