Пасланнік Ватыкана ўзяў удзел у салезіянскім свяце ў Бараўлянах

Дон Боско
У Мінску ў каталіцкім салезіянскім араторыі імя святога Дамініка Савіо ў Бараўлянах вернікі парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў 28 студзеня зладзілі фэст у гонар святога Яна Боска.

Святкаванне распачалося святой Імшой, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, паведамляе catholic.by.

Удзел у свяце ўзяла інспектар сясцёр салезіянак с. Габрыэля Родэ FMA.

Апостальскі Нунцый адзначыў, што прысутнасць на свяце ў гонар святога Яна Боско – вялікая радасць для яго, распавёўшы пра вялікі ўплыў салезіянаў на яго асабістае жыццё.” Салезіянская харызма вызначаецца радасцю, бо шатан баіцца радасных людзей. Такі шлях да святасці здаецца простым і адначасова вельмі складаным, але з дапамогай святога апостала моладзі можна пераадолець усе перашкоды”, – падкрэсліў Нунцый.

Пасля Імшы ўсе парафіяне накіраваліся ў араторый, дзе адбыўся «Дон Боско Фэст». Удзельнікі падзяліліся на пяць групаў згодна са сваімі здольнасцямі і зацікаўленасцямі: музычную, тэатральную, спартыўную, танцавальную і групу малявання.

Дзеці, бацькі, бабулі і дзядулі пад кіраўніцтвам аніматараў і кандыдатаў у салезіянскія супрацоўнікі разам рыхтаваліся да вялікага шоу, у якім кожны прыняў удзел.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі