У Беларусі пройдуць «Зімовыя бегавыя гульні» ў дапамогу дзецям-інвалідам

velcombegom

У Беларусі з 9 па 11 лютага пройдуць «Зімовыя бегавыя гульні» — маштабныя прабежкі (у красоўках, на каньках, на лыжах і нават трэнажорах) у дапамогу дзецям з інваліднасцю. Кожны кіламетр, пераадолены на вуліцы або ў памяшканні, кампанія velcom перавядзе ў рублі і накіруе ў дзве маладзечанскія школы-інтэрнаты. Ўнесці свой бегавы ўклад можна будзе як унутры краіны, так і за яе межамі.

У першай зімовай ініцыятыве #velcombegom змогуць прыняць удзел беларусы ва ўсім свеце. Бегаць у дапамогу дзецям можна як на вуліцы, так і дома або ў спартзале на бегавой дарожцы. Сацыяльная акцыя закліканая дапамагчы дзецям з інваліднасцю і падтрымаць беларускіх спартсменаў на XXIII Зімовых Алімпійскіх гульнях, якія таксама стартуюць 9 лютага. Акрамя таго, яна дазволіць стымуляваць фізічную актыўнасць у халодныя месяцы, што карысна для здароўя. Сваімі кіламетрамі могуць дзяліцца як прафесійныя атлеты, так і аматары бегу.

Усе ўдзельнікі будуць ўмоўна падзеленыя на дзве каманды. У першую ўвойдуць тыя, хто бегае на вуліцы, у парку ці лесе, а таксама лыжнікі і канькабежцы. Да другой каманды далучаць ўсіх, хто пакарае дыстанцыі на бегавых дарожках, эліпсоідах і стэпперах. Кожны кіламетр бягуна з каманды-перможцы кампанія velcom перавядзе ў два рублі, іншай каманды — у рубель.

«Зімовыя бегавыя гульні» сімвалічна стартуюць адначасова з Алімпіядай у Пхенчхане. Для ўдзелу трэба з 9 па 11 лютага прабегчы любым зручным спосабам, пасля чаго сфатаграфаваць вынік на экране трэнажора ці зафіксаваць яго з дапамогай фітнес-дадатка. Скрыншот дадатка або здымак экрана трэнажора c указаннем даты і кіламетражу неабходна выкласці ў сацыяльныя сеткі з хэштэгамі #velcombegom і #взале (для тых, хто бегае ў памяшканнях) або #velcombegom і #наулице (для тых, хто бегае на вуліцы). Ўклад кожнага ўдзельніка будзе улічаны незалежна ад таго, колькі і дзе ён прабег.

«Зімовы бегавы праект такога фармату праводзіцца ўпершыню. Кожны жадаючы, нягледзячы на ​лютаўскае надвор’е, зможа сваім бегам падтрымаць нашых спартсменаў на Гульнях у Паўднёвай Карэі і дапамагчы дзецям з інваліднасцю. Упершыню ўнесці ўклад змогуць і тыя, хто бегае на лыжах і каньках, — падкрэсліў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў Смірноў. — Сацыяльная ініцыятыва таксама заклікана стымуляваць і тых, хто зараз займаецца ў спартзале на бегавых трэнажорах, але марыць аб паўнавартасным забегу. Мы хочам паказаць, што бегаць карысна ў любую пару года».

Сабраныя на бягу сродкі пойдуць Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнату для дзяцей з парушэннямі зроку і Маладзечанскай санаторнай школе-інтэрнату для дзяцей, хворых на скаліёз. Грошы плануецца выдаткаваць на пераабсталяванне стадыёна і ўцягванне дзяцей з інваліднасцю ў паралімпійскі спорт.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі