У Беларусі з 1 лютага вырастуць дапамогі на дзяцей да трох гадоў

рубли

З 1 лютага ў Беларусі вырастуць дапамогі па доглядзе дзяцей да трох гадоў. З 2018 года перагляд дапамог будзе адбывацца двойчы ў год, а не чатыры, як раней, у сувязі з чым у наступны раз дапамогі могуць павялічыцца не раней за 1 жніўня.

Цяпер дапамога на першае дзіця вырасла з 278,88 рубля да 312,03, на другога і наступнага – з 318,72 да 356,6. На дзіця-інваліда будуць выплачваць 401,18 рубля (цяпер 358,56 рубля).

Таксама беларускія ўлады плануюць змяніць аднаразова выплаты пры нараджэнні дзяцей, памер якіх залежыць ад бюджэту пражытачнага мінімуму, паведамляе «Советская Белоруссия».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
30.01.2018 Грамадства| Тэгі: ,




Блогі