Глыбокае запрашае на фэст дударскіх рэгіёнаў “Дударскі Рэй – 2018” (відэа)

EJfXWJm2L9o

Глыбокае запрашае на другі фэст дударскіх рэгіёнаў “Дударскі Рэй – 2018”, які сёлета адбудзецца 4-6 траўня. Свята дуды пройдзе пад міжнародны акампанемент запрошаных гасцей з розных дударскіх рэгіёнаў Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Шатландыі, Латвіі, Бельгіі, Сербіі і Харватыі.

У адрозненні ад дэбютнага фэсту, сёлета падзея стане ажно трохдзённай і абяцае сабраць шматлікіх прыхільнікаў гэтага старажытнага беларускага інструмента. Назва фестывалю ўзятая з верша Янкі Купалы:

Важна рэй Ігнат Буйніцкі

Ў танцах нашых водзіць,

Аж здаецца – усё чыста

Хадыром з ім ходзіць…

Пад дуду і пад цымбалы

Топне, прыспявае…

Сцеражыцеся, ўсе людзі:

Беларус гуляе!

Верш Янкі Купалы прысвечаны Ігнату Буйнікаму, заснавальніку першай беларускай тэатральнай групы з Глыбоччыны, у складзе якой быў між іншым дудар – Адам Шульга. Дарэчы падчас фэсту плануецца ўшанаванне памяці Ігната Буйніцкага і Адама Шульгі як у Глыбокім, падчас адкрыцця фэсту ў Алеі славутых землякоў, так і на малой радзіме – у вёсцы Празарокі.

Падзея адбудзецца ў межах больш маштабнай працы па адраджэнні дуды ў адным з найбольш дударскіх рэгіёнаў Беларусі і Паазер’я. Запланаваныя шматлікія канцэрты, парады, выставы і іншыя мерапрыемствы падчас якіх рэй будзе весці менавіта беларуская дуда.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі