Літургія на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі ў лютым

rastvo (1)

Прадстаўляем вашай увазе расклад на люты 2018 года Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі. У гэтым месяцы яны адбудуцца ў Мінску, Гродне, вёсцы Любань Вілейскага раёну, а таксама ў Івянцы, які ўпершыню патрапіў у гэты спіс.

Мінск

Храм святой пакутніцы Таццяны

вуліца Русіянава, 50; мікрараён Уручча

2.02 пятніца 9:00

9.02 пятніца 9:00

 

Сабор Святых апосталаў Пятра і Паўла

вуліца Ракаўская, 4; станцыя метро “Няміга”

3.02 субота 7:30

10.02 субота 6:30

(Усяленская памінальная (мясапусная) субота)

17.02 субота 7:30

24.02 субота 7:30

(штосуботу)

 

Храм блажэннай Ксеніі Пецярбургскай

вуліца Янкоўскага, 2; мікрараён Сухарава

11.02 нядзеля 8:30

 

Гродна

 

Царква святых Барыса і Глеба

вуліца Каложа, 6

3.02 субота 9:00

10.02 субота 9:00

17.02 субота 9:00

24.02 субота 9:00

(штосуботу)

 

Дамавая царква ў гонар іконы Божай Маці «Каложскай»

вуліца Каложа, 10

4.02 нядзеля 8:20
(кожную першую нядзелю месяца)

 

Царква Сабора ўсіх Беларускіх Святых

праспект Янкі Купалы, 90

18.02 нядзеля 9:00

(верхні храм)

(кожная трэцяя нядзеля месяца)

 

Храм блажэннай Ксеніі Пецярбургскай

(прыход прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага)

вуліца Дамейкі, 7

25.02 нядзеля 9:00

(кожная чацвёртая нядзеля месяца)

 

Рэгіёны

Царква Сабора ўсіх Беларускіх Святых

в. Любань
Вілейскага р-на Мінскай вобласці

04.02 нядзеля 9:00

 

Храм у гонар прападобнай

Еўфрасінні, ігуменні Полацкай

(і ніжні (крыптавы) храм у гонар
свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага)

г.п. Івянец Валожынскага раёна
Мінскай вобласці,  пл. Свабоды, 3

(1-2 Літургіі штомесяц — даты ўдакладняюцца)

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі