Ля Баранавічаў казакі ўсталявалі крыжы на ўспамін скасавання Уніі

кресты
У вёсцы Колбавічы ў Баранавіцкім раёне казакі з арганізацыі «Казацкі Спас» усталялі два крыжы на памяць аб скасаваніі Уніі. На адным дубовым крыжы зроблены надпіс па-руску «Адрынутыя гвалтам (1596)», на другім — «Уз’яднаныя любоўю (1839)».

1596 – год падпісання Брэсцкай уніі. 1839 – год скасавання уніі ў Расійскай Імперыі.

Асвяціў крыжы настаяцель царквы святога Антонія ў вёсцы Падгорная а. Анатоль Пашкевіч, паведамляе “Наша Ніва”.

«Мяне папрасілі – я асвяціў, крыжы ж нашы, праваслаўныя. Людзі з горада прасілі, яны звязаныя з маскоўскім казацтвам. Гэта знак таго, што ўніяты вярнуліся ў праваслаўе», – ажа святар.

На пытанне – ці не зняважлівыя крыжы для ўніятаў, святар адказвае: «Дзякуй, што звярнулі ўвагу, я падумаю пра гэта».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі