Папа Францішак абмеркаваў з беларускімі біскупамі магчымасць стварэння новых дыяцэзіяў
У Ватыкане ў Апостальскім палацы 1 лютага адбылася аўдыенцыя Папы Рымскага Францішка з каталіцкім беларускім епіскапатам, які ў поўным складзе прыбыў у Рым з візітам “ad limina Apostolorum”
Тэмай гутаркі былі структурныя змены Каталіцкай Царквы ў Беларусі, нюансы беларускага заканадаўства, фармацыя будучых святароў і моладзі, а таксама магчымы візіт Пантыфіка ў Беларусь, паведамляе Радыё Ватыкана.
“Мы прывіталіся з Папам, потым селі вакол яго і тады ён папрасіў нас прадставіць сітуацыю Касцёла ў Беларусі. Я зрабіў гэта, пасля чаго адбыўся дыялог: Папа задаваў пытанні нам, потым мы задавалі пытанні яму. Яго найбольш цікавілі праблемы сям’і, выхавання моладзі, фармацыі святароў і кансэкраваных асобаў, адносіны з дзяржавай, з іншымі канфесіямі, асабліва з Праваслаўнай Царквой”, – распавядае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Папа Францішак, па словах мітрапаліта Кандрусевіча, быў здзіўлены некаторымі праблемамі, у прыватнасці асаблівасцямі беларускага заканадаўства, якія патрабуюць, каб замежныя святары, якія прыбываюць у краіну, атрымлівалі дазвол на цэлебрацыю святой Імшы.
Асаблівым чынам абмяркоўвалася магчымае стварэнне новых Гомельскай і Магілеўскай дыяцэзіяў. “Вядома, што Магілёў у гісторыі Каталіцкага Касцёла на нашых землях займаў вельмі важнае месца і сёння ён узгадваецца ў назве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, але з гістарычнага пункту гледжання заслугоўвае таго, каб быць асобнай дыяцэзіяй”, – паведаміў мітрапаліт Кандрусевіч.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)