Прэс-сакратар БПЦ: Словы Мітрапаліта Паўла пра “Іншага Бога” – метафара
Прэс-сакратар Беларускай Праваслаўнай Царквы айцец Сяргей Лепін пракаментаваў рэзананснае выказванне Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, аб тым, што Бог у грэка-каталікоў (якія належаць да Каталіцкай царквы) і праваслаўных – іншы.
«Іншы бог» – гэта была метафара, якую кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы ўжыў, маючы на мэце абараніць праваслаўных, якія ходзяць у касцёл, ад падазрэнняў ва «уніятызме», – кажа протаіерэй Сяргій Лепін, паведамляе Белсат.
«Канешне, Бог – адзін, і ні ў кога няма свайго ўласнага, асабістага кішэннага «бога»: ні ў праваслаўных, ні ў каталікоў, ні ў каго-небудзь яшчэ. Само пытанне, якое было заданае ўладыку Экзарху, задавалася і яму, і мне неаднойчы і нярэдка змяшчала непрыхаванае абурэнне і рыгарыстычнае падазрэнне ў «таемнай уніі», – тлумачыць а. Лепін.
Прэс-сакратар БПЦ удакладняе, што мітрапаліт Павел не казаў пра канкрэтную рэлігійную супольнасць, напрыклад, грэка-каталіцкую: «Непасрэдна пра грэка-католікаў размова не ішла, была размова не пра пэўную рэлігійную групу, а хутчэй, пра дух уніятызму», тлумачачы, што пад палітыкай уніятызму маецца на ўвазе перавод парафіі ці супольнасці вернікаў у іншую Царкву шляхам яе адрыва ад уласнай Царквы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)