У Нацыянальным музеі 10 лютага – лекцыя “Багаслоўе прыгажосці”

святые
У Нацыянальным мастацкім музеі 10 лютага а 17.00 адбудзецца лекцыя багаслова Алега Давыдава “Багаслоўе прыгажосці: твор як абраз Створцы” у межах культурнай праграмы праекта «Святыя непадзеленай Царквы».

Алег Давыдаў – багаслоў, кандыдат філасофскіх навук, запрошаны даследнік нідэрландскага Універсітэта Нэймегена.

“Першае, што з’яўляецца чалавеку ў яго існаванні – гэта краса створанага быцця, што сведчыць пра Славу Божую. Багаслоўскія традыцыі Ўсходу і Захаду маюць дзіўныя скарбы сузірання і думкі, якія паходзяць ад адзінага біблійнага захаплення перад ззяннем наяўнасці Божай ў свеце. У сучасную эпоху гэтыя теа-эстэтычныя скарбы былі актуалізаваныя ў гіганцкім па аб’ёме і цудоўным па стылі багаслоўскім служэнні швейцарскага багаслова Ханса Урса фон Бальтазара. Адменную ролю Бальтазар адводзіў святым, якія паказваюць сабой найболей інтэнсіўнае ззянне Боскай Славы ў свеце. Святыя паказваюць шлях да абожання не толькі кожнаму чалавеку, але і ўсяму стварэнню, якое ў сваёй існасці есці нішто іншае, як выраз бясконцай музыкі і прыгажосці”, – гаворыцца ў анонсе лекцыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі