Магдалену Радзівіл перапахаваюць у касцёле святога Роха

магдалена радзівіл

17 лютага ў Мінску ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) адбудзецца перазахаванне парэштак Марыі Магдалены Радзівіл. Урна з парэшткамі мецэнаткі беларускага і хрысціянскага руху будзе выстаўлена для развітання ў касцёле вечарам 16 лютага.

17 лютага пахавальную цырымонію ў 10:00 узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Пасля цырымоніі пройдуць даклады пра асобу Магдалены Радзівіл і яе сувязь з Беларуссю.

На месцы перазахавання будзе ўсталявана памятная шыльда і барэльеф у гонар славутай мецэнаткі.

На ўрачыстасць прыбудуць Мацей і Міхал Радзівілы, а таксама праўнучка Магдалены Радзівіл — Марылена Замойская.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі