У Рыме беларускія біскупы наведалі генеральны дом манахіняў-Змёртвыхпаўстанак

бискупы
У Ватыкане 4 лютага ў межах візіту каталіцкіх беларускіх біскупаў у Апостальскую Сталіцу ad limina Apostolorum іерархі па запрашэнні манахіняў з Кангрэгацыі Сясцёр Змёртвыхпаўстання Пана нашага Езуса Хрыста (змёртвыхпаўстанкі) наведалі манаскі генеральны дом.

Святую Імшу падчас візіту ўзначаліў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе catholic.by.

Заснавальнікамі гэтай жаночай манаскай супольнасці з’яўляюцца беларускі – благаслаўлёная Цэліна Бажэнцкая і яе дачка Ядвіга. Цэліна Бажэнцкая нарадзілася пад Оршай. Харызматам гэтай манаскай супольнасці з’яўляецца хрысціянская адукацыя і выхаванне дзяўчат.

У Беларусі сёстры змёртвыхпаўстанкі працуюць у парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваполацку.

«Місія перадачы хрысціянскага вучэння і выхавання з’яўляецца вельмі актуальнай у наш час, калі ўсё больш людзей жыве так, як быццам Бога няма», – падкрэсліў мітрапаліт Кандрусевіч, звяртаючыся да манахіняў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі