Усевалад Чаплін выступіў супраць спробаў «адрэтушаваць» словы мітрапаліта Паўла

c55469078_8903754

Протаіерэй Рускай Праваслаўнай Царквы, былы старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемадзеянні Царквы і грамадства Маскоўскага Патрыярхату Усевалад Чаплін выступіў супраць таго, што «прыхільнікі экуменічнай мовы на ўсю моц спрабуюць «адрэтушаваць» словы мітрапаліта Мінскага Паўла» пра тое, што ў уніятаў і праваслаўных розны Бог.

«Я мяркую, што, калі просты «каталік» — не ерэсіярх — звяртаецца з малітоўным лямантам да Хрыста, гэты лямант без нейкага адказу не застанецца. Але спаленыя ў сумленні творцы ерасі сувязь з Хрыстом страцілі», — напісаў ён у сваім блогу «ВКонтакте».

Наяўнасць жа адзінства таямніцы сужэнства паміж праваслаўнымі і каталікамі святар назваў змешваннем веры і грахом супраць ісціны, памылкай, якая патрабуе выпраўлення.

«Асветніцкая дзейнасць патрэбна — сапраўдная, здольная выгнаць марок «экуменічнай» хлусні. Трэба развянчаць памылковыя перакананні. Трэба ясна сказаць людзям: «каталікі» — ерэтыкі, зносіны з імі ў таямніцах і малітве — грэх і бунт супраць Хрыста», — падкрэсліў Усевалад Чаплін.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі