Хацеў купіць спіртнога: у Крупскім раёне абакралі царкву

img_0336_0x0

У ноч з 5 на 6 лютага быў здзейснены крадзёж з праваслаўнай царквы ў пасёлку Бобр Крупскага раёна, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама. Раніцай настаяцель храма выявіў разбітае акно, пад ім утаптаныя сляды, раскіданыя звонку элементы царкоўных рэчаў, будаўнічыя інструменты.

Зламысніка з торбамі затрымалі, калі ён ішоў у напрамку суседняй вёскі Пліса. У яго сумцы былі выяўленыя царкоўныя рэчы і будаўнічыя інструменты.

26-гадовы затрыманы хацеў прадаць выкрадзенае з рук, каб, у тым ліку купіць спіртнога. Царкву абраў, бо меркаваў, што яе не ахоўваюць. Раней ён ужо быў судзімы за крадзеж. У дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа ч. 2 па арт. 205 КК.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі