Беларусы прывезлі са святарскага чэмпіяната 10-е месца

футбол
У Італіі ў Брэшыі 8 лютага завяршыўся XII Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў. Беларусы – каманда святароў Гродзенскай дыяцэзіі – занялі 10-е месца.

У матчы за дзявятае месца беларусы па пенальцi саступілі гаспадарам турніру – зборнай Італіі – з лікам 2:4. Гульня скончылася нiчыёй (0:0), таму зыход матчу вырашыла серыя пенальцi, у якой пашанцавала iтальянцам, паведамляе catholic.by.

Кубак выйгралі святары з Польшчы, каманда якіх, дзякуючы фінальнай перамозе над партугальцамі (1:0), стала шасціразовымі чэмпіёнамі Еўропы.

Сёлета ў камандах Венгрыі і Чарнагорыі гулялі два біскупы.

Турнір па міні-футболе сярод святароў быў ініцыяваны духавенствам Аўстрыі. Першы чэмпіянат прайшоў у 2004 годзе ў Айзенштаце.

У турніры ў Брэшыі ўзялі ўдзел 250 святароў з 16 каманд.

У 2019 годзе чэмпіянат пройдзе ў Чарнагорыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі