У Баранавічах прайшоў VII фестываль духоўнай музыкі

Барановичи
У Баранавічах 10 лютага прайшоў VII фестываль духоўнай музыкі «Дастукацца да нябёсаў».

Сярод іншых удзельнікаў выступілі вядомыя хрысціянскія гурты OPEN, «Подых Духа», NG Youth, «Рыбы» і The Crossway, паведамляе catholic.by.

Паслухаць і паблагаславіць музыкаў прыехаў біскуп каталіцкай Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка.

Падчас фестываля быў арганізаваны збор ахвяраванняў на будаўніцтва дома-інтэрнату для дзяцей з рознымі захворваннямі ў Гомелі.

Арганізатарам фестывалю выступіў душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі кс. Павел Рудзьман.

Паслухаць выступы сабраліся больш за 1000 гледачоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі