Папа Францішак асвяціў камень для будаўніцтва касцёла ў Гомелі

камень
Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, які разам з іншымі каталіцкімі іерархамі Беларусі знаходзіўся ў Ватыкане напрыканцы студзеня-у пачатку лютага з візітам ad limina Apostolorum, прывез у Гомель камень для будаўніцтва новага касцёла, асвечаны Папам Францішкам.

Папа Францішак асвяціў камень з Назарэта, які раней біскуп Велікаселец прывез з роднага горада Езуса Хрыста падчас нацыянальнай пілігрымкі ў Святую Зямлю, паведамляе katolik.life.

Адраджэннем гістарычнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі біскуп Велікаселец займаецца шмат гадоў, неўзабаве распачнецца будаўніцтва храма ў Савецкім раёне Гомеля. Раней касцёл знаходзіўся ў цэнтры горада, але быў узарваны прадстаўнікамі савецкай улады.

Сёння ў 500-тысячным Гомелі ёсць толькі адзін касцёл, які ў нядзелі і асабліва ў вялікія святы не змяшчае вернікаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі