Зімовая пілігрымка ў Росіцу адбудзецца 17 лютага

Росица
Зімовая пілігрымка ў Росіцу блізу Верхнядзвінска ў чарговую гадавіну пакутніцкай смерці ў 1943 годзе  благаслаўлёных айцоў-марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча адбудзецца 17 лютага.

Урачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў  у санктуарыі ўключаць святую Імшу, якую ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, крыжовы шлях да месцу спалення сялянаў і святароў, а таксама асвячэнне новапабудаванага  “Дома пілігрыма”, які першы раз расчыніць дзверы, паведамляе catholicnews.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі