Севярынцы адчынілі беларускую хрысціянскую інтэрнэт-краму Kroplia.by

кропля
Воля і Павел Севярынцы адчынілі беларускую хрысціянскую інтэрнэт-краму “Кропля.бай”, заснаваную дзеля падтрымкі хрысціянскага інфармацыйнага парталу Krynica.info.

У Kroplia.by можна набыць цішоткі, нататнікі, кубкі, завушніцы, гадзіннікі з цытатамі з Бібліі па-беларуску, вышыванкі, торбы з беларускай хрысціянскай сімволікай. Таксама Kroplia.by плануе прадаваць кнігі (Біблію і Новы Запавет у беларускім перакладзе, “Беларускую хрысціянскую азбуку”, “Хронікі Нарніі”, энцыклапедыю “Люблю Беларусь”, “Беларусалім” ды іншыя), і дыскі серыі “Беларускі хрысціянскі хіт”.

Аўтар ідэі, Вольга Севярынец, зарэгістраваная як індывідуальны прадпрымальнік, распавядае: “ Зараз у Беларусі амаль уся сувенірная прадукцыя і большасць кнігаў для цэркваў ідзе з Расеі, радзей з Польшчы. Беларускамоўнае даводзіцца збіраць па каліўцы. Мы вырашылі распрацоўваць адмысловы дызайн, замаўляць нашым рамеснікам аўтарскія рэчы з беларускай і хрысціянскай сімволікай, каб у вернікаў усё-такі была магчымасць выбраць сваё. Кропля камень точыць”.

“Беларусі вельмі патрэбны такі хрысціянскі “Сымбаль.бай” – цэнтр дызайнерскіх распрацовак, які паспрыяе беларусізацыі цэркваў. Таму для нас Kroplia.by  – хутчэй не камерцыйны, а дабрачынны праект. Менавіта праз яго мы хочам падтрымаць партал Krynica.info”, – дадае Павел Севярынец.

Наведаць новую беларускую інтэрнэт-краму можна па адрасе kroplia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі