Выйшла кніга пра кс. Вінцэнта Гадлеўскага

книга
У выдавецтве «Янушкевіч» свет пабачыла кніга пра кс. Вінцэнта Гадлеўскага — каталіцкага святара і аднаго са стваральнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Аўтарам кнігі ў серыі «Беларускія жыццяпісы» выступіў гісторык з Гродна Андрэй Вашкевіч, паведамляе catholic.by.

«Асобу Вінцэнта Гадлеўскага даследуюць мала. У савецкай Беларусі пра тых, хто ў гады вайны супрацоўнічаў з немцамі, пісалі толькі ў прапагандысцкіх брашурах, хаця ў даваенны час Вінцэнт Гадлеўскі заслужыў у савецкай прэсе некалькі станоўчых водгукаў як святар, які змагаўся з «белапольскай акупацыяй» Заходняй Беларусі», – піша ў прадмове аўтар кнігі.

Біяграфія святара створаная на падставе дэтальнага даследавання разнастайных дакументаў, успамінаў і матэрыялаў перыядычнага друку.

«Беручыся за біяграфічны нарыс, прысвечаны Вінцэнту Гадлеўскаму, мы не ставілі сваёй мэтай вырашыць усе актуальныя пытанні біяграфіі ксяндза. Сёння гэта, мабыць, пакуль яшчэ немагчыма. Хацелася ў першую чаргу стварыць партрэт на фоне часу. Але адразу падкрэслім – партрэт гэты ствараўся выключна на аснове гістарычных фактаў», – тлумачыць аўтар.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі