Каталіцкія біскупы з Беларусі праходзяць навучанне ў Польшчы

епископы
Беларускія каталіцкія біскупы – Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Пінскі Антоній Дзям’янка,  Віцебскі Алег Буткевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB бяруць ўдзел у фармацыйнай сустрэчы на тэму выкарыстання чалавечых рэсурсаў у Каталіцкай Царкве, якая пачалася 19–22 лютага ў Еўрапейскім цэнтры камунікацыі і культуры ў Варшаве.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Цэнтр і Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў ЗША, паведамляе catholic.by.

Паводле словаў прадстаўніка ЕЦКК а. Войцеха Мікульскага, галоўнай тэмай заняткаў з’яўляецца неабходнасць усталявання ў Царкве добрых стасункаў працадаўцаў з супрацоўнікам і рацыянальнага выкарыстання чалавечых рэсурсаў у дыяцэзіі.

Заняткі праводзяць біскуп Ян Бабяк са Славакіі і Джэфры Мондартан са Злучаных Штатаў Амерыкі.

Яшчэ адзін эксперт – езуіт Марэк Блаза – будзе разважаць пра значэнне пастаяннай фармацыі ў жыцці святара.

У навучыльным форуме бяруць удзел рыма-каталіцкія і грэка-каталіцкія біскупы з Польшчы, Украіны, Албаніі, Арменіі, Азербайджана, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі, Літвы, Румыніі, Латвіі, Славеніі, Расіі, Сербіі, Славакіі, Туркменістана, Малдовы і Узбекістана.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі