У Мінску пройдзе набажэнства «24 гадзіны для Пана»

бдение
У каталіцкіх катэдрах свету 9-10 сакавіка па ініцыятыве Папы Рымскага Францішка пройдзе набажэнства «24 гадзіны для Пана» з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту.

У Мінску набажэнства пройдзе ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Падчас сутак можна будзе прыступіць да сакрамэнту споведзі, паведамляе catholic.by.

У 8.00 адбудзецца Святая Імша, у 17.30 Крыжовы шлях (праводзіць «Шанштацкі рух»), у 22.30 пачнецца начное чуванне моладзі, у 7.15 праграма завершыцца Святой Імшой.

У Полацку 17-18 сакавіка пройдзе велікапоснае чуванне моладзі Віцебскай дыяцэзіі на тэму «Не рэтушуйце свайго сэрца!».

У 20.00 17 сакавіка пачнецца рэгістрацыя ўдзельнікаў. У 21.00 — канферэнцыя, у 22.00 — вячэра, у 22.30 — прадстаўленне ад парафіі (велікапосная тэматыка альбо тэма чування), апоўначы – Святая Імша. Цягам ночы адбудуцца супольныя малітвы і разважанні, у 03.30 – Крыжовы шлях з пастаноўкай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі