Каталіцкія манахіні ладзяць пілігрымку ў Літву ў гонар біскупа Матулевіча

Сокулка
Каталіцкія манахіні-эўхарысткі ладзяць пешую пілігрымку ў літоўскі Марыямпаль – да месца пахавання бласлаўлёнага біскупа Юрыя Матулевіча, заснавальніка Кангрэгацыі сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі і кляштара марыянаў у Друі.

Пілігрымка прымеркаваная да 10-ай гадавіны Эўхарыстычнага цуду ў польскай Сакулцы і пройдзе па тэрыторыі Польшчы і Літвы ў восьмы раз, паведамляе catholicnews.by.

Запіс да 15 траўня па нумарах +375 (29) 558-46-25 с. Таццяна Гмыза SJE, +375 (29) 288-36-87 с. Лена Панцялей SJE.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі