На сустрэчы палякаў Брэста заявілі, што ў Касцёле зашмат беларускай мовы

DSC_0012-730x450

“Перспектыва выжывання польскай меншасці ў Беларусі?” – такую тэму прапанаваў для абмеркавання ксёндз-прафесар Раман Дзванкоўскі падчас сустрэчы 22 лютага ў Брэсце ў памяшканні польскай школы імя Ігната Дамейкі. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі брэсцкіх каталіцкіх парафій, настаўнікі польскай мовы, кіраўнікі польскіх арганізацый, польскі консул у Брэсце Ежы Грыманоўскі.

У сваёй прамове святар найбольшую ўвагу звярнуў на стварэнне нацыянальнага Беларускага Касцёла, замест, паводле яго, наднацыянальнага Касцёла ў Беларусі. Адной з прычын беларусізацыі і русіфікацыі ён назваў працу ў Беларусі 1990-х гадах польскіх святароў, якія не гатовыя былі падтрымліваць польскасць у Беларусі.

Як паведамляе Echo Polesia, падчас сустрэчы быў дасягнуты кансэнсус наконт агульнай слабасці польскага руху ў абарону польскай мовы ў Касцёле, і хоць ніхто не ставіць пад сумнеў права беларусаў на удзел у Імшы па-беларуску, было заяўлена, што маштабы ўвядзення беларускай мовы ў жыццё Касцёла і літургію непрапарцыйна вялікія ў параўнанні з працэнтам вернікаў беларускай нацыянальнасці. Таксама заяўлялася, што гэта аслабляе аўтарытэт Каталіцкай Царквы ў вачах вернікаў-палякаў, якія нібыта складаюць большасць у каталіцкіх парафіях.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі