Рух “Сужэнскія Сустрэчы” запрашае сем’і на рэкалекцыі ў Баранавічы

лагатып СС

Рух “Сужэнскія Сустрэчы” запрашаем сем’і на сужэнскія рэкалекцыі, якія адбудуцца з 9 па 11 сакавіка ў Баранавічах.

Нашы сужэнствы нарадзіліся, каб быць шчаслівымі. Але кожны год, кожны месяц і кожны дзень свайго сямейнага жыцця мы сутыкаемся са шматлікімі спакусамі, выпрабаваннямі адносін, шматлікімі канфліктнымі сітуацыямі і непаразуменнямі, губляем цеплыню і цікавасць адзін да аднаго, падчас не маем сіл прабачыць.

Як мы выходзім з гэтых складаных сітуацый? Ці даём рады? Ці маем інструмент будавання сталых адносін? Ці маем адвагу адкрыцца на цяжкія пытанні? Пад час рэкалекцый сем’і ў  крызісе атрымаюць не толькі надзею, але і рэальны інструмент на далейшае будаванне адносін, маладыя сем’і змогуць пачаць будаваць моцны падмурак сваіх маладых адносін, а ўсе астатнія – сапраўды паглыбяць сваё каханне і узаемапаразуменне.

На рэкалекцыі могуць прыехаць сужэнцы ў розным узросце, з розным досведам сямейнага жыцця, з розным узроўнем ведаў, ступенню пабожнасці і розным веравызнаннем, пары, якія толькі распісаліся ў ЗАГСе, а таксама сужэнствы ў паўторным шлюбе.

У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абаіх сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.

Пачатак 9 сакавіка ў 18.00, заканчэнне 11 сакавіка каля 15.00.

Адрас: Дом Святой Троіцы, па адрасу, вул. Шаўчэнкі, 6 , Баранавічы

Запіс вядзецца па тэлефонах:

‎+375 29 729-46-35 Марына Куратнік

‎+375 29 795-40-98 Аляксей Куратнік

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі