У Шчучынскім раёне прайшоў крыжовы шлях у абарону жыцця

u_abaronu_zyccia_ksz 6

4 сакавіка малітоўная група “У абарону жыцця”, якая дзейнічае пры каталіцкім Душпастырстве студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN”, правяла Крыжовы шлях у парафіі святога Станіслава, біскупа, у Ляцку ў Шчучынскім раёне.

Разважаючы над Мукай Езуса, удзельнікі групы разам з вернікамі гэтай парафіяльнай супольнасці засяродзіліся на праблемах абортаў і іх наступстваў. Былі закрануты таксама тэмы асаблівых дзяцей, бяздзетных сем’яў, медыцынскага персаналу, бязмежнай Божай любові, прабачэння, служэння і iнш., паведамляе grodnensis.by.

Як адзначылі самі ўдзельнікі малітоўнай групы, у Ляцку яны былі з вялікай дабрынёй і адкрытасцю прыняты парафіянамі і пробашчам кс. Алегам Пятрашкам. Гэтая сустрэча ў Вялікі пост стала добрай нагодай, каб нагадаць сабе, што кожны мае права на жыццё з моманту зачацця да натуральнай смерці.

Нагадаем, што крыжовы шлях у абарону жыцця, арганізаваны Беларускай Праваслаўнай Царквой, пройдзе 8 сакавіка ў Магілёве.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі